Міхаіл Хадаркоўскі | Васіль Алексанян |
Былы кіраўнік расейскай нафтавай кампаніі ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі аб’явіў галадоўку ў падтрымку былога віцэ‑прэзыдэнта кампаніі ЮКОС Васіля Алексаняна. Пра гэта гаворыцца ў заяве на імя генэральнага пракурора Расеі.
Хадаркоўскі пратэстуе супраць таго. што цяжка хворага Алексаняна не пераводзяць зь СІЗА ў больніцу. Паводле словаў Хадаркоўскага, такая сытуацыя пагражае жыцьцё Алексаняна.
Васіля Алексаняна абвінавачваюць у крадзяжы маёмасьці шэрагу нафтавых кампаній, адмываньні грошай і ўхіленьні ад уплаты падаткаў.
Фота — khodorkovsky.ru
0
0
0
0
0
0