Ва ўступным слове генеральны дырэктар Velcom Гельмут Дуз прывітаў удзельнікаў па-беларуску, сціпла прамовіўшы «Добрай раніцы!». Ён зазначыў, што прыярытэтнай задачай кампаніі будзе падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і развіццё беларускіх камунікацыйных праектаў. Заля гатэля «Рэнесанс» была адмыслова аформлена беларускамоўнымі інсталяцыямі і праекцыямі.
Топ-менеджары кампаніі далі кароткую справаздачу аб развіцці сеткі пакрыцця, росце інтэрнэт-трафіку больш чым на 40% і ўдасканалення сэрвісу call-цэнтра. У гэтым кірунку Velcom спрабуе дабіцца таго, каб абанент траціў не больш за 3 хвіліны свайго часу на злучэнне з сэрвісам тэхпадтрымкі. Калі гэты час будзе займаць больш 3 хвілін, то прапануецца налічваць абаненту бонусныя 100 МБ інтэрнэт-трафіка.
Першы намеснік генеральнага дырэктара Velcom Мікалай Юшкевіч з гонарам аб'явіў, што ў выпадку выдачы дзяржавай ліцэнзіі, да канца гэтага года ў Мінску і абласных цэнтрах магчымы запуск тэхналогіі перадачы інфармацыі па стандарце LTE (па-народнаму — 4G).
Зала гатэля «Рэнесанс» была адмыслова аформлена беларускамоўнымі інсталяцыямі і праекцыямі.
Генеральны дырэктар Velcom Гельмут Дуз прывітаў удзельнікаў па-беларуску, сціпла прамовіўшы «Добрай раніцы!»
Госці і ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.
Зала гатэля «Рэнесанс» была адмыслова аформлена беларускамоўнымі інсталяцыямі і праекцыямі.
Топ-менеджары кампаніі далі кароткую справаздачу аб развіцці сеткі пакрыцця, росце інтэрнэт-трафіка больш чым на 40% і ўдасканалення сэрвісу call-цэнтра.
Дошка для віншаванняў кампаніі якой у гэты год споўнілася 16 гадоў.
Гасцей частавалі беларускімі стравамі.
Торт з беларускімі стылістычнымі матывамі.
Напрыканцы імпрэзы выступіў этнагурт «Шума».
Напрыканцы імпрэзы выступіў этнагурт «Шума».