У Сіднэі пачаліся выпрабаванні новай тэхналогіі, якая дапамагае паліцыі на месцы злачынства лавіць вандалаў і аматараў графіці.
dailytelegraph.com.au
У некалькіх вагонах сіднэйскіх электрычак размешчаныя спецыяльныя дэтэктары, дзякуючы якім паліцыя ў рэжыме рэальнага часу даведваецца аб спробе вандалізму, высылае нарад і арыштоўвае хуліганаў.
Дэтэктары кантралююць паверхню сценак вагонаў і рэагуюць як на фарбы спрэяў, якімі карыстаюцца графітысты, так і на звычайныя фламастэры. Як толькі дэтэктар спрацоўвае, уключаецца відэакамера, сігнал ад якой перадаецца напрамую ў паліцыю разам з інфармацыяй пра месцазнаходжанне цягніка.
Такім чынам ужо злоўленыя 30 зламыснікаў.
Чыстка вагонаў пасажырскіх цягнікоў у Сіднэі ад графіці штогод абыходзіцца падаткаплатнікам у $30 млн.