Дзмітрый Мядзведзеў з'явіўся на нарадзе ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў «разумным» гадзінніку Apple Watch.

Фотаздымак расійскага прэм'ер-міністра з гаджэтам на руцэ быў апублікаваны ў Twitter журналіста «Комсомольской правды» Дзмітрыя Смірнова.

Мядзведзеў вядомы сваёй любоўю да гаджэтаў і новых тэхналогій. У 2013 годзе ён стаў уладальнікам YotaPhone, акрамя таго, ён з'яўляецца аматарам электроннай прадукцыі кампаніі Apple — прэм'ер валодае некалькімі iPhone і iPad.

У 2010 годзе, будучы прэзідэнтам Расіі, Мядзведзеў заявіў, што тыя, хто спрабуе зачыніцца ад тэхналогій, здзяйсняюць памылку і пазбаўляюць сябе задавальнення. У 2010 годзе кіраўнік Apple Стыў Джобс асабіста падарыў Мядзведзеву смартфон iPhone 4 за дзень да афіцыйнай прэм'еры тэлефона ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0