У Харкаве (Украіна) позна ўвечары 11 чэрвеня каля 40 чалавек ўчынілі пагром з разнёй на вуліцы Отакара Яраша, дзе знаходзіцца студэнцкі гарадок з інтэрнатамі некалькіх ВНУ. Пазней паступілі паведамленні аб нападзе на вуліцы Клачкоўскай, што за 3 км ад вул. Яраша. Па дадзеных МУС, пацярпелых ад нападу — 6 чалавек.

У выніку нападу траіх чалавек з нажавымі раненнямі адправілі ў бальніцу.

Паводле слоў відавочцы Аляксандра, нападнікі былі маладымі людзьмі спартыўнага целаскладу, іх галовы былі закручаныя футболкамі, некаторыя былі ў масках і з нажамі. Яны прабеглі па вуліцы Яраша, збіваючы ўсіх на сваім шляху і крышачы ўсё, што траплялася пад руку.

Яны прабілі шыны некалькім аўтамабілям, якія былі прыпаркаваны каля аднаго з інтэрнатаў. «На лавачцы каля інтэрната сядзелі хлопцы, натоўп адразу на іх накінуўся, парэзалі ім спіны, ногі, парэзалі машыны, якія побач стаялі», — распавядае Аляксандр.

Па словах відавочцы, адзін з пацярпелых — араб. Яго павезлі ў шпіталь на машыне з парэзанымі коламі, не чакаючы прыезду «хуткай». Астатнія два пацярпелыя — украінцы. У аднаго з іх глыбокія парэзы спіны, у другога — разбіта галава і глыбокая рана ногі. Іх забрала «хуткая».

Сам Аляксандр на момант нападу сядзеў за столікам каля кавярні за 100 метраў ад месца здарэння. Ён кажа, што калі пачалася разня, усе, хто быў побач, пачалі крычаць і пабеглі ўнутр кавярні. Гаспадар установы замкнуў дзверы, нападнікі паспрабавалі патрапіць унутр, але ў іх нічога не выйшлая. Яны раскідалі столікі і крэслы каля кафэ, пасля чаго ўцяклі ў бок станцыі метро Навуковая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?