Бюст Сталіна прыбралі ад будуемай праваслаўнай капліцы на «Лініі Сталіна». Дэмантаж правялі на мінулым тыдні. Пасля гэтага ўзвядзенне царкоўнага аб'екта працягнулася. Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзела па справах моладзі Мінскай епархіі протадыякан Максім Логвінаў.

Як расказаў Аляксандр Мятла, выканаўчы дырэктар Гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», бюст перанясуць і ўсталююць каля цэнтральнага ўваходу ў музей пад адкрытым небам.

Тое, што бюст Сталіна застанецца на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу, Аляксандр Мятла тлумачыць тым, што гэты помнік — «сімвал эпохі».

— Мы яго ўсталявалі не для таго, каб прапагандаваць сталінізм, - кажа ён.

Па словах Аляксандра Мятлы, дырэктара фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам «Памяць Афгана» і блізкага сябра Віктара Шэймана, у 90% наведвальнікаў комплексу няма негатыўнай рэакцыі з нагоды бюста Сталіна.

- Быў чалавек, камандаваў краінай… Добра ці дрэнна - хай разбіраюцца гісторыкі, робяць высновы. Цяпер свабода, і кожны мае права на сваё меркаванне. Мы не спрачаемся або спрабуем кагосьці пераканаць. Мы пераконваем толькі ў тым, што гісторыю трэба хоць бы трошкі ведаць, - кажа ён.

Бюст Сталіна быў усталяваны ў 2006 годзе. Праца скульптара Заіра Азгура калісьці знаходзілася на цэнтральнай плошчы пасёлка Івянец Валожынскага раёна.

Чытаць цалкам: 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?