«Упраўленне Следчага камітэта Беларусі па Мінску праводзіць праверку па факце смерці 24-гадовага непрацуючага мінчука ў Фрунзенскім раёне (каля станцыі метро «Пушкінская») 7 ліпеня. Паводле папярэдніх звестак, смерць маладога чалавека наступіла каля 17.00 у выніку падзення з 12-га паверха», — распавяла Юлія Ганчарова.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, аналіз атрыманых звестак сведчыць, што смерць не носіць крымінальнага характару.
Як распавяла Tut.by жыхарка Мінска Арына, яна стала міжвольным сведкам выпадку.
У адным з двароў яна заўважыла шумную кампанію: дзяўчаты крычалі і смяяліся, а адзін малады чалавек, па словах чытачкі, здымаў на відэа. А на адным з самых верхніх балконаў шматпавярховіка вісеў хлопец, трымаючыся рукой толькі за парэнчу.
«Другой рукой ён нават не спрабаваў схапіцца, да таго ж ён выконваў нейкія дзіўныя рухі цела. Правісеў ён каля 2—4 хвіліны. Пасля паспрабаваў скокнуць на балкон паверхам ніжэй, нават зачапіўся нагамі, але сарваўся і проста зваліўся.
Ён не выдаў ні гуку, а пры падзенні нават не паспрабаваў згрупавацца. Яго сябар папросту здымаў увесь працэс на камеру, а пасля нават не выклікаў хуткую дапамогу.
Дзяўчаты пачалі плакаць, але нават не падышлі да яго [загінулага]», — распавяла сведка інцыдэнту Арына. У выніку хуткую дапамогу, па яе словах, выклікалі выпадковыя мінакі.