Насельніцтва любіць купляць бытавую тэхніку ў растэрміноўку, і наяўнасць такой магчымасці вядзе да шматразовага павелічэння продажу, заявіў намеснік старшыні праўлення «ХКБанка» Дзмітрый Дронаў на прэс-канферэнцыі 8 ліпеня.

«Асаблівасць Беларусі заключаецца ў тым, што тут попыт на тавары ў растэрміноўку б'е ўсе рэкорды. У параўнанні з іншымі банкамі групы, у якую мы ўваходзім, растэрміноўка ў нас займае найбольшую долю. Адпаведна нам прыходзіцца задавальняць гэты попыт», — адзначыў Дронаў.

У якасці прыкладу ён прывёў акцыі па стымуляванні продажу бытавой тэхнікі, якую вырабляе «Атлант». «Усе растэрміноўкі, якія прапаноўваў айчынны вытворца бытавой тэхнікі за апошнія два гады, праводзіліся разам з намі. Цяпер мы праводзім новую акцыю, прапаноўваем растэрміноўку на 12 месяцаў і ўжо ўбачылі шматразовы рост продажу», — сказаў прадстаўнік банка.

Ён таксама адзначыў, што банк вядзе перамовы з вытворцамі бытавой тэхнікі «Гефест» і «Гарызонт» на прадмет правядзення акцый па стымуляванні збыту.

Паводле слоў Дронава, у будучыні банк плануе пайсці па шляху іншых грашова-крэдытных устаноў і вывесці на рынак сваю карту растэрміноўкі, якая дазволіць насельніцтву на выгадных умовах купляць тавары доўгага карыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?