У Мінгарвыканкаме 3 жніўня адбылася нарада з удзелам кіраўнікоў гандлёвых сетак сталіцы горада. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі даручэнняў, дадзеных Аляксандрам Лукашэнкам у час наведвання Мінскай агародніннай фабрыкі, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

«На нарадзе кіраўніцтва Мінгарвыканкама засяродзіла ўвагу на пытаннях недапушчэння перавышэння ўстаноўленых гандлёвых надбавак на плодаагароднінную прадукцыю, а таксама прадстаўленні поўнага асартыменту свежай агародніны і садавіны айчыннай вытворчасці ў сталічных магазінах. Усім службам Мінгарвыканкама, якія курыруюць гэтыя пытанні, даручана ў самыя кароткія тэрміны правесці праверкі гандлёвых сетак на прадмет выканання патрабаванняў», — паведамілі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы паставіў перад урадам задачу на працягу пяці гадоў вырашыць пытанне забеспячэння насельніцтва цяплічнай прадукцыяй і разабрацца з фарміраваннем рознічных цэн на плодаагароднінную прадукцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?