Урад Грэцыі дасягнуў пагаднення са сваімі крэдыторамі па пытанні фарміравання бюджэту краіны на бліжэйшыя тры гады.

Міністр фінансаў Еўклідас Цакатолас і прэм'ер Алексіс Цыпрас

Міністр фінансаў Еўклідас Цакатолас і прэм'ер Алексіс Цыпрас

Як сцвярджаюць у Афінах, новы план прадугледжвае невялікі дэфіцыт ВУП да канца гэтага года, які павінен змяніцца нязначным ростам у наступным годзе.

Акрамя таго, новае пагадненне не прадугледжвае ўступлення ў сілу дадатковых мер эканоміі ў бягучым і наступным гадах.

Грэцыя спадзявалася на новы транш фінансавай дапамогі ў памеры 86 млрд еўра (94,4 млрд даляраў).

Афіны зацікаўлены ў больш хуткім уступленні пагаднення ў сілу, бо ім неабходна выплаціць чарговую порцыю доўгу Еўрапейскага Цэнтрабанка да 20 жніўня.

У канцы ліпеня краіна пачала выплату свайго доўгу МВФ.

Акрамя таго, у мінулым месяцы грэцкі парламент ухваліў другі пакет рэформаў, што дазволіць Афінам пачаць перамовы з Еўрапейскім саюзам аб новай праграме фінансавай дапамогі на 86 млрд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?