Папулярны амерыканскі рэпер Канье Уэст у нядзелю, 30 жніўня, на цырымоніі MTV Video Music Awards заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты Злучаных Штатаў у 2020 годзе.

Пасля таго, як спявачка Тэйлар Свіфт уручыла Уэсту спецыяльную прэмію MTV імя Майкла Джэксана «Прызнанне пакалення», рэпер узяў мікрафон і прамовіў натхнёны 13-хвілінны спіч у асноўным пра мастацтва.

«Я не ведаю, што я згублю пасля гэтага. Але гэта і ўсё роўна, гэта не пра мяне. Гэта пра ідэі. Пра людзей з ідэямі. Пра людзей, якія вераць у праўду. І, як вы ўжо маглі здагадацца да гэтага моманту, я вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе», — сказаў ён пад канец і кінуў мікрафон пад апладысменты гледачоў.

Ад якой партыі рэпер збіраецца вылучацца — пакуль невядома. Тым часам яго жонка Кім Кардаш'ян увайшла ў выбарчы штаб Хілары Клінтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?