Фота president.gov.by
У ходзе нядаўніх сустрэч на вышэйшым узроўні з кітайскім кіраўніцтвам было пацверджана выдзяленне Беларусі $3 млрд ільготных крэдытаў і $4 млрд камерцыйных.
«І гэтыя $7 млрд трэба асвойваць у цяжкія часы, у тым ліку за кошт гэтага прайсці крызісныя гады», — пра гэта на цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА «Славкалій» паведаміў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка расказаў, што даручыў ураду падрыхтаваць пералік праектаў, каб задзейнічаць дадзеныя кітайскія рэсурсы. Прычым праекты павінны быць акупальнымі і высокарэнтабельнымі.
Да таго ж гэты горна-абагачальны комплекс будзе будавацца за кошт кітайскіх крэдытаў памерам $2 млрд, і гэта добрае ўкладанне.
Паводле Лукашэнкі, кітайскія сябры ў чарговы раз паабяцалі — вы нам прапануйце праекты, мы з вамі дамовімся, на самых лепшых ільготных умовах для Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што Беларусь стала для Кітая асноўнай у Еўропе пляцоўкай для рэалізацыі ініцыятывы эканамічнай зоны Шаўковага шляху.