У Брэсце 15 верасня ў 6.45 на вуліцы Вясёлкавай у ДТЗ пацярпелі два пешаходы. 

На нерэгуляваным пешаходным пераходзе на сямейную пару наехаў 62-гадовы кіроўца «Рэно-Сафрана». Муж і жонка пераходзілі праезную частку злева направа па ходзе руху аўтамабіля. 

Муж і жонка, якія атрымалі траўмы, шпіталяваныя ў Брэсцкую абласную бальніцу. У рэанімацыйнае аддзяленне змешчаны 55-гадовы мужчына, у якога адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, пашкоджанне ўнутраных органаў. Яго 56-гадовая жонка з палітраўмай — у траўматалагічнае аддзяленне. 

Устаноўлена, што аўтамабіліст быў цвярозы. Сёлета ён двойчы прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне ўстаноўленага хуткаснага рэжыму і адзін раз за тое, што не прапусціў пешахода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?