Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе заклапочана сітуацыяй з фітасанітарным станам беларускай бульбы, паведамляе сайт ведамства.

Так, пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю беларускай бульбы быў выяўлены некаранцінны рэгуляваны арганізм — кальцавая бактэрыяльная гніль бульбы (Clavibacter michiganensis subsp. Sepedonicus (Spieckermamm & Kotthoff) Devisetal).

«Указаны аб'ект з'яўляецца каранцінным аб'ектам для Рэспублікі Беларусь, і паступленне заражанай прадукцыі, у суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката РБ, выклікае сур'ёзную заклапочанасць Рассельгаснагляду», — адзначаецца ў паведамленні.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што, нягледзячы на прысутнасць дадзенага захворвання ў пераліку каранцінных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь, кальцавая бактэрыяльная гніль бульбы распаўсюджана ў 28 раёнах Беларусі, падкрэслівае Рассельгаснагляд.

Адгрузка ў Расію заражанай кальцавой бактэрыяльнай гнілі бульбы, мяркуючы па месцы афармлення фітасанітарнага сертыфіката, адбывалася менавіта з заражанага раёна (Гомельскі раён). Пры гэтым у фітасанітарных сертыфікатаў, выдадзеных Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь, якімі суправаджаецца падкаранцінная прадукцыя, было ўказана, што яна вырашчана ў свабоднай зоне.

«Гэты факт наўпрост сведчыць не толькі пра неэфектыўнасць беларускай сістэмы фітасанітарнага кантролю, але і ў чарговы раз пацвярджае асцярогі Рассельгаснагляду, звязаныя з гарантаваннем беларускім бокам фітасанітарнай бяспекі на знешнім контуры Еўразійскага эканамічнага саюза», — зазначаецца на сайце ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0