У Полацку маладая сям'я ўратавалася з палаючага дома дзякуючы кату.

112.by

112.by

Пажар адбыўся ўначы 5 кастрычніка ў жылым доме па вул. 2-я Лугавая. 26-гадовая гаспадыня прачнулася ад таго, што кот драпаў яе па твары, і пабачыла моцнае задымленне ў пакоі.

Жанчына разбудзіла свайго мужа. Аказалася, што веранда ўжо цалкам была ахоплена агнём, і выхад з дому заблакаваны. Мужчына вярнуўся ў спальню, разам з жонкай і дзіцем яны выбраліся праз акно і паведамілі пра здарэнне ў службу МНС.

У выніку пажару сям'я не пацярпела. У доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?