Будаўніцтва царквы ў гонар лівійскіх пакутнікаў — 21 копта, забітых джыхадзістамі ў Лівіі ў лютым гэтага года, пачалося ў егіпецкім паселішчы Саламут.

Кошт будаўніцтва ацэньваецца ў 1,3 млн даляраў, і палова гэтай сумы ўжо сабрана. Егіпецкія хрысціяне вітаюць рашэнне прэзідэнта краіны Абдэль Фатаха Ас-Сісі пабудаваць храм у Саламуце — пасёлку, адкуль былі родам амаль усе пакутнікі.

Прадстаўнік копта-каталіцкай царквы святар Рафік Грэйшэн назваў рашэнне прэзідэнта Сісі «важным, бо дорыць надзеі». Гэта «пазітыўны сігнал» для егіпецкіх хрысціянаў. Святар выказаў упэўненасць у тым, што цяперашняя ўлада скончыць з дыскрымінацыяй хрысціян. «Сёння мусульмане ставяцца да нас значна лепш, чым раней, бо сам урад падае добры прыклад», — кажа айцец Грэйшэн.

Прэзідэнт Сісі таксама заклікаў хрысціян больш актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці, удзельнічаць у выбарах, вылучаць свае ўласныя кандыдатуры ў выбарныя органы ўлады, умацоўваць сваю прысутнасць у нацыянальным парламенце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0