Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №435 у сувязі са складаннем урадам Беларусі сваіх паўнамоцтваў перад ізноў абраным прэзідэнтам.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У адпаведнасці з часткай 11 артыкула 106 i пунктам 7 артыкула 84 Канстытуцыі прэм'ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржаўных камітэтаў і кіраўніку Апарата Савета Міністраў даручана ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да фарміравання прэзідэнтам новага складу Савета Міністраў шляхам выдання кіраўніком дзяржавы прававых актаў аб прызначэнні на названыя пасады.

У новы склад Савета Міністраў па пасадзе ўваходзяць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?