У грамадстве назапашаная маса чаканняў, якія трэба задаволіць. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

БелТА

БелТА

Ён падкрэсліў, што не хоча згуляць на папулізме, які павінен быць цалкам выключаны з палітыкі. Людзі чакаюць зменаў да лепшага.

«І асаблівасць праведзеных выбараў можна ахарактарызаваць наступным чынам: мы вас падтрымаем і падтрымалі, але патрэбныя змены да лепшага», — выказаў Аляксандр Лукашэнка пажаданні людзей.

«У грамадстве назапашаная вялікая маса чаканняў, я б сказаў, крытычная маса чаканняў. І не задаволіць гэтыя чаканні мы не маем права», — перакананы беларускі лідар.

Паводле яго слоў, «галоўнае — жыццёвы ўзровень павінен расці». Тыя, хто выбіраў прэзідэнта, разлічваюць на павышэнне свайго жыццёвага ўзроўню.

«Я не кажу якім чынам. Усе вы павінны даць людзям працу і спытаць за прадукцыйнасць працы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?