Karen Stewart

Пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт заявіла ў гутарцы з журналістамі ў аўторак, што ня ўпэўненая ў хуткім вяртаньні ў Беларусь. Адміністрацыя ЗША цяпер вывучае патрабаваньне Беларусі скараціць колькасьць пэрсаналу амэрыканскага пасольства ў Менску, агучанае ў выглядзе настойлівай рэкамэндацыі. Карэнт Ст’юарт адзначыла, што ў Вашынгтоне «ня лічаць гэтае патрабаваньне апраўданым».

Пасол зноў падкрэсьліла гатовасьць ЗША прапанаваць меры па паляпшэньні двухбаковых адносін зь Беларусьсю ў выпадку, калі ўлады краіны вызваляць палітзьняволеных.

«Вызваленьне палітзьняволеных — гэта крок, які адчыніць дзьверы для паляпшэньня стасункаў ва ўсіх сэнсах», — падкрэсьліла Карэн Ст’юарт .

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0