leparisien.fr

leparisien.fr

Парыжская пракуратура адкрыла крымінальную справу па артыкуле «забойства, звязанае з тэрарызмам» пасля серыі нападаў у горадзе, заявіў пракурор Парыжа Франсуа Маленс.

Паводле яго слоў, расследаванне будзе праводзіцца па шасці здарэннях, у выніку якіх загінулі каля 120 чалавек.

Між тым, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што Францыя будзе «бязлітасная» да ўсіх адказных за напады.

Пасля наведвання тэатра «Батаклан», дзе ад рук нападнікаў загінулі больш за сто чалавек, Аланд назваў напад «мярзотнасцю і варварствам».

Па апошніх дадзеных пракуратуры, восем нападнікаў загінулі, сем з іх былі смяротнікамі.

Раней на ўсёй тэрыторыі Францыі было абвешчана надзвычайнае становішча, межы краіны зачыненыя.

Жыхароў Парыжа заклікалі не выходзіць на вуліцу. Каля 1500 вайскоўцаў былі накіраваныя ў розныя раёны горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?