Навукоўцы ў ЗША вывелі генетычна мадыфікаванага камара з частковым імунітэтам да малярыі. Як кажуць даследнікі, калі новая асобіна будзе здольнай размнажацца ў натуральных умовах, гэта дапаможа істотна паменшыць колькасць заражэнняў малярыяй сярод людзей.

Геннамадыфікаваныя камары могуць перадаваць ген «супраціву» малярыі свайму нашчадку. Камары з гэтым генам заражаюцца хваробай, але не перадаюць яе чалавеку пры ўкусе.

Даючы патомства ў натуральных умовах, камары павінны паступова распаўсюдзіць гэты ген на ўсю папуляцыю насякомых, спадзяюцца навукоўцы. Эксперыменты паказалі, што ген перадаецца па спадчыне амаль у 100% выпадкаў, на тры пакаленні наперад.

Камары з роду анафелес — асноўныя пераносчыкі малярыі. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце ад малярыі штогод паміраюць больш за паўмільёна чалавек. У 2012 годзе ад яе памерлі 627.000 чалавек. Большая частка заражэнняў прыходзіцца на Афрыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?