У Расіі ёсць вайсковыя часткі ў Калінінградскай вобласці, таму магчымае стварэнне Расіяй вайсковай базы ў Беларусі не змяніла б сітуацыю з бяспекай з пункту гледжання НАТА, заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Дуглас Льют.
«Пытанне аб магчымай расійскай базе ў Беларусі — гэта пытанне Расіі і Беларусі. Улічваючы месцазнаходжанне Калінінграда, які з'яўляецца суверэннай расійскай тэрыторыяй і дзе размешчана значная колькасць расійскіх вайсковых магутнасцяў, я не думаю, што (стварэнне) нечага ў Беларусі змяніла б карціну», — сказаў Льют, адзначыўшы, што РФ і так мяжуе з краінамі Балтыі, якія ўваходзяць у альянс.
Пастаянны прадстаўнік дадаў, што «я не думаю, што з улікам геаграфіі гэтае пытанне ўяўляе значнасць для НАТА».
0
0
0
0
0
0