LETA

LETA

Прэм'ер-міністр Латвіі Лаймдота Страўюма («Адзінства») у панядзелак 7 снежня абвясціла, што ўрад Латвіі сыходзіць у адстаўку. Прэзідэнт Райманд Веёніс прыняў адстаўку ўрада.

Дайніс Ліепіньш, дэпутат апазіцыйнага «Рэгіянальнага альянсу», сказаў агенцтву LETA пра тое, што адстаўка - лагічны крок, бо ўрад быў недзеяздольным ўжо некалькі месяцаў. «Рэгіяналы» гатовыя дапамагчы ў фарміраванні кааліцыі, але не вельмі на гэта спадзяюцца, так як чакаецца, што правіць будуць усё тыя ж партыі.

На мінулым тыдні Страўюма заявіла, што годнымі кандыдатамі на пасаду прэм'ера з'яўляюцца міністр унутраных спраў Рыхард Казлоўскіс і міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч.

Лаймдота Страўюма была прэм'ер-міністрам краіны з 22 студзеня 2014 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?