На думку эканамістаў Альфа-банка, у першым квартале 2016 даляр падаражэе да 80 расійскіх рублёў з-за нізкіх коштаў на нафту. Але купляць валюту банк раіць вясной ці летам, пасля ўмацавання рубля.

У першым квартале 2016 рубель чакае значнае паслабленне, лічаць аналітыкі Цэнтра макраэканамічнага аналізу Альфа-банка. Паводле іх прагнозу, курс расійскага рубля да даляра складзе 80 руб. за даляр. Паслабленне рубля будзе звязана з тым, што цэны на нафту застануцца пад ціскам у пачатку новага года, сказана ў макраэканамічным прагнозе банка на 2016 год, піша rbc.ru.

Банк не выключае магчымасць умацавання расійскай валюты на працягу года, але сярэднегадавы курс рубля да даляра ў 2016 годзе, хутчэй за ўсё, складзе каля 70 руб. за даляр.

У Беларусі расійскі рубель сёння каштуе 259,87 беларускага. Пры захававанні такога курсу даляр можа каштаваць пад 20 800 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0