Адсутнасць цяпла і электрычнасці вымусіла адмяніць 13 студзеня заняткі ў школах вёсак Карытнае, Ліпень, Цэль, Вязаўніца і Дараганава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Увечары 12 студзеня ў Магілёўскай вобласці з-за ледзянога дажджу без электрычнасці застаўся 351 населены пункт. Больш за ўсё пацярпелі Глускі, Бабруйскі і Асіповіцкі раёны.

На раніцу сённяшняга дня ўсё яшчэ не было адноўленае электразабеспячэнне ў 189 населеных пунктах вобласці з агульнай колькасцю жыхароў 2.067, на 34 малочна-таварных фермах, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?