Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Казахстане Маджтаба Дамірчылу заявіў, што сабекошт іранскай нафты роўны 10 далярам за бараль і існуючая сёння цана на нафту на сусветных рынках для Ірана з'яўляецца мэтазгоднай.

tengrinews.kz

tengrinews.kz

На прэс-канферэнцыі ў Астане журналісты пацікавіліся ў пасла, ці з'яўляецца цана за бараль нафты каля 29 даляраў рэнтабельнай для Ірана.

«Натуральна Іран будзе мець карысць ад таго, што цэны на нафту будуць павялічвацца. Але ёсць яшчэ адзін момант, які заключаецца ў тым, што сабекошт нафты ў Іране ў параўнанні з іншымі краінам меншы. Калі ваша пытанне ў тым, што (ці рэнтабельна) вытворчасць нафты на ўвазе той цаны, якую вы агучылі, то я вам магу адказаць, што так, гэта для Ірана на дадзены момант мэтазгодна», — сказаў пасол Ірана.

Пры гэтым ён адзначыў, што сабекошт іранскай нафты, якая здабыта на зямлі, а не на моры, складае каля 10 даляраў за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?