Цэны на нерухомасць ў 2016 годзе ў Беларусі будуць падаць, заявіў міністр будаўніцтва і архітэктуры Беларусі Анатоль Чорны ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Рынак будзе падаць. Элітнае жыллё павінна падцягвацца і скідаць цану, каб знайсці свайго пакупніка», - сказаў міністр. Ён звярнуў увагу, што жыллё, пабудаванае з дзяржпадтрымкай, і тое, што прапануюць камерцыйныя забудоўшчыкі ў абласных цэнтрах, каштуе ўжо каля $ 400 за кв. м. «Няма тэндэнцый для яго росту. Цана будзе падаць», - рэзюмаваў кіраўнік ведамства.

«Росту цэн на жыллё з дзяржпадтрымкай я не бачу больш чым на 5%», - дадаў Анатоль Чорны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?