72-старонкавае выданне «Беларуская музыка ў праграмах дыскатэк і клубных вечароў» падрыхтавала да друку дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

Яно складаецца з двух раздзелаў – у першай частцы падаюцца біяграфічныя звесткі пра найбольш актуальных беларускіх выканаўцаў па стылях (поп, рок, рэп), а другі раздзел цалкам прысвечаны рэйтынгу «100 найвялікшых беларускіх песень», які партал Tuzin.fm склаў на падставе апытання 93 экспертаў. Спіс не быў адцэнзураваны, нягледзячы на наяўнасць у ім такіх песень, як «Сцяг» Вайцюшкевіча, гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа» на словы Наталлі Арсенневай, «Гэта мы» Андрэя Мельнікава, «Партызанская» N.R.M., «Воіны святла» Сяргея Міхалка ды іншых твораў.

Выхад выдання ўхваліў Народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок. «Мы хацелі данесьці да работнікаў культуры ды ідэолягаў, што існуе сучасная песенная культура, якая захоўваецца ў памяці людзей, гэтыя песні любяць і слухаюць, як бы таму не пярэчылі. І з гэтым фактам трэба лічыцца», – заявіў у каментары для Tuzin.fm укладальнік дапаможніка Юры Цыбін.

Зборнік выйшаў накладам у 200 асобнікаў выключна для распаўсюду па дзяржаўных установах культуры. Надалей яго ўкладальнікі збіраюцца пашырыць дапаможнік і выдаць яго для масавага чытача.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?