Паўабаронцу «Сандэрленда» Адама Джонсана выгналі з каманды пасля таго, як спартсмен прызнаўся ў спакушэнні непаўналетняй дзяўчыны.
Следства абвінавачвае Джонсана ва ўваходжанні ў давер да непаўналетняй з мэтай яе разбэшчвання.
Джонсан прызнаў, што спакушаў 15-гадовую дзяўчыну праз сацыяльныя сеткі і цалаваўся з ёй. У той жа час ён адмаўляе наяўнасць сэксуальнага кантакта з ёй яшчэ з дзвюма дзяўчатамі-падлеткамі.
У заяве клуба сказана, што кантракт скасоўваецца неадкладна. Таксама паўабаронца страціў рэкламны кантракт са спартовым гігантам Adidas.
28-гадовы футбаліст 12 разоў выступаў за зборную Англіі. Да пераходу ў «Сандэрленд» ён гуляў у «Манчэстэр Сіці». За сваю прафесійную кар’еру Джонсан забіў 58 галоў, перадае ВВС.
0
0
0
0
0
0