Цела 26-гадовага турыста з Беларусі знайшлі днём 29 лютага ў возеры ля падножжа вадаспаду ў раёне горада Далат у В'етнаме. Няшчасны выпадак адбыўся ў нядзелю, паведамляюць мясцовыя СМІ.

У пасольстве Беларусі ў В'етнаме пацвердзілі, што цела беларуса было знойдзена ў панядзелак, 29 лютага.

Выратавальная аперацыя, thanhniennews.com

Выратавальная аперацыя, thanhniennews.com

Ратавальнікі дасталі цела Віктара Бандарэнкі з возера ля падножжа вадаспаду Пангур у 10.30 раніцы. Яно будзе дастаўлена ў морг ў Хашыміне, затым будзе вырашацца пытанне аб дастаўцы цела ў Беларусь.

У пошуках удзельнічалі амаль 100 ратавальнікаў.

Папярэдне ўстаноўлена, што малады чалавек, распрануўшыся, скокнуў у возера ля падножжа вадаспаду Пангур (каля 40—50 км ад горада) прыкладна а трэцяй гадзіне дня.

Турысты, што знаходзіліся побач, адзначылі, што амаль адразу ён пачаў тануць. Яны спрабавалі аказаць тануламу дапамогу, але не змаглі і паведамілі пра здарэнне мясцовым уладам.

Ратавальнікі працягвалі пошукі да дзевяці вечара, пакуль вада ў возеры не стала халоднай. На наступную раніцу пошукі аднавіліся.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, Віктар Бандарэнка прыехаў у В'етнам 16 лютага.

Некалькімі днямі раней у вадаспадах у той жа мясцовасці загінулі трое брытанцаў: 25-гадовы хлопец і дзяўчаты 19 і 25 гадоў. Турысты спускаліся ўніз па вадаспадзе без страхоўкі, паслізнуліся і разбіліся, зваліўшыся на камяні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?