Залатыя рыбкі, незнаёмка, пятніца і вуліца Камуністычная.
Японец чытае памятную шыльду на будынку — помніку архітэктуры.
Мужчына прыснуў у машыне на вуліцы Рэвалюцыйнай.
Праспект Незалежнасці і гарадская зеляніна.
Свіслач. Вясна. «Дом Чыжа».
Скрыжаванне вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці.
Мужчына корміць гарадскіх птушак побач з узбярэжжам Свіслачы.
Жанчыны на Рэвалюцыйнай.
Фарбы Асмалоўкі.
Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей.
Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.
Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц Студзень