Прэзідэнт ЗША Барак Абама працягнуў на год рэжым дзеяння санкцый у дачыненні да Расіі ў сувязі са спробамі «падарваць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Украіне», а таксама пагрозамі яе «міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у сераду, 2 сакавіка, прэс-службай на сайце Белага дома.

У дакуменце адзначаецца, што такія дзеянні Масквы «працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў».

У гэтай сувязі санкцыйны «рэжым надзвычайнага становішча», уведзены 6 сакавіка 2014 года ў адпаведнасці з указам 13660, падаўжаецца да 6 сакавіка 2017 года, падкрэсліваецца ў паведамленні за подпісам Барака Абамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?