Як паведамляе тэлеканал «Першы Тульскі», усяго ў пасёлак з насельніцтвам у 9 тысяч прыбылі каля 300-400 супрацоўнікаў паліцыі, у тым ліку байцоў АМАПа. Па дадзеных выдання Myslo, у Пляханава прыбылі 500 супрацоўнікаў паліцыі: байцоў унутраных войскаў, спецыяльнага атрада хуткага рэагавання, супрацоўнікаў ППС, а таксама кінолагаў.

Яны ачапілі пасёлак і разгарнулі палявую кухню. Паведамляецца, што мэта аперацыі — забеспячэнне працы супрацоўнікаў газавай службы, што ліквідуюць незаконнасць урэзкі ў трубу.

Выданне «Тульские новости» зазначае, што цыганы, якія зладзілі напярэдадні беспарадкі, знаходзяцца на адлегласці 15-20 метраў ад супрацоўнікаў паліцыі. Па дадзеных выдання, двое з іх «актыўна жэстыкулявалі» побач з амапаўцамі і былі затрыманыя з прымяненнем спецсродкаў у выглядзе дубінак.

Прэс-сакратар упраўлення МУС па Тульскай вобласці Андрэй Ярцаў распавёў РБК, што паліцыя затрымала чатырох чалавек з ліку «найбольш актыўных мясцовых жыхароў». Яны былі дастаўлены ў пастарунак, каб «канфлікт не разрастаўся», адзначыў Ярцаў.

Крыніца РБК, блізкая да праваахоўных органаў рэгіёну, распавяла, што сілавікам дадзена каманда дзейнічаць максімальна карэктна і па магчымасці не ўступаць у супрацьстаяньне з цыганамі.

***

15 сакавіка група мясцовых цыган паспрабавала незаконна падлучыцца да газаправода, у выніку чаго без газу засталіся 400 прыватных дамоў. Спроба ліквідаваць парушэнні прывяла да бойкі з паліцыяй, падчас якой цыганы палілі шыны, а таксама закідвалі палкамі, камянямі і бутэлькамі будынак пасялковай адміністрацыі. Акрамя гэтага яны разбілі шкло ў бульдозеры, які працаваў у месцы ўцечкі.

У заяве пракуратуры Тульскай вобласці зазначаецца, што напярэдадні дзевяці жыхарам Пляханава былі абвешчаныя засцярогі аб недапушчальнасці парушэнняў закона.

Самі цыганы сцвярджаюць, што нічога незаконнага не рабілі. Па словах іх барона, які назваў сябе Іванам Рыгоравічам, самі цыганы, якія пражываюць у Пляханаве з 1960-х гадоў, неаднаразова спрабавалі правесці газ і закупілі абсталяванне, аднак адміністрацыя не дазволіла ім афіцыйна падлучыцца да трубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?