Паліцыя амерыканскага горада Грынвіч, штат Канектыкут, паведаміла аб арышце расейскага бізнэсмена Шалвы Чыгірынскага.

ria.ru

ria.ru

Суд горада Стэмфард, штат Канектыкут, 7 сакавіка гэтага года выдаў ордэр на арышт Чыгірынскага.

Мільянера падазраюць у незаконным кантакце з жанчынай, маладзейшай за 16 гадоў, які прывёў да пагрозы нанясення шкоды яе здароўю. У адпаведнасці з законамі штата імя пацярпелай пакуль не выдаецца.

10 сакавіка Чыгірынскі сам прыйшоў у паліцыю Грынвіча, дзе быў арыштаваны, а затым выпушчаны пад заклад у 50 тысяч даляраў.

17 сакавіка адбылося першае слуханне па справе з удзелам Чыгірынскага. Падрабязнасці не выдаюцца, суд адмовіўся апублікаваць матэрыялы.

Газета Greenwich Time паведамляе са спасылкай на адваката Чыгірынскага, што ён адмаўляе ўсе абвінавачванні.

Паводле дадзеных выдання, наступнае пасяджэнне суда Стэмфард пройдзе 29 сакавіка.

Шалве Чыгірынскаму 66 гадоў. У Расіі ён займаўся дэвелаперскім і нафтавым бізнэсам. Ён валодаў пакетам акцый кампаніі Sibir Energy, а таксама кампаніяй Russia Land. У 2009 годзе Forbes ацаніў маёмасць Чыгірынскага ў 600 млн даляраў. Чыгірынскі эміграваў у Ізраіль у 2008 годзе.

Цяпер мільянер судзіцца са сваёй былой жонкай Таццянай Панчанкавай з нагоды апекі над дзецьмі і сумесна нажытай маёмасці. Пара была ў шлюбе з 2003 па 2009 год. Панчанкава абвінавачвае яго ў фізічным і эмацыйным гвалце і пагрозах.

У 2009 годзе Высокі суд Лондана наклаў арышт на частку маёмасці Чыгірынскага ў сувязі з пазовам банка ВТБ. Ён не змог выплачваць крэдыт сваёй дэвелаперскай кампаніі, паручыцелем па якім выступаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?