95 адсоткаў курсантаў з роты расійскай вайсковай паліцыі, якая праходзіла перападрыхтоўку, давалі хабар свайму камандзіру, паведаміў канал lifenews са спасылкай на папярэднія дадзеныя следчых.

32-гадовы капітан Аляксандр Цой атрымаў пад камандаванне роту курсантаў-паліцэйскіх у канцы лютага 2016 года і патрабаваў ад кожнага хабар памерам 3 тыс. расійскіх рублёў.

Хабар пагадзіліся даць 106 паліцэйскіх са 112. За гэта камандзір ім абяцаў добрыя ўмовы службы.

Адначасова ён ім пагражаў няздачай іспыту ў выпадку адмовы ад платы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?