95 адсоткаў курсантаў з роты расійскай вайсковай паліцыі, якая праходзіла перападрыхтоўку, давалі хабар свайму камандзіру, паведаміў канал lifenews са спасылкай на папярэднія дадзеныя следчых.
32-гадовы капітан Аляксандр Цой атрымаў пад камандаванне роту курсантаў-паліцэйскіх у канцы лютага 2016 года і патрабаваў ад кожнага хабар памерам 3 тыс. расійскіх рублёў.
Хабар пагадзіліся даць 106 паліцэйскіх са 112. За гэта камандзір ім абяцаў добрыя ўмовы службы.
Адначасова ён ім пагражаў няздачай іспыту ў выпадку адмовы ад платы.
0
0
0
0
0
0