На рынку ў польскім населеным пункце Асінаў Дольны каля мяжы з Германіяй сёння адбыўся магутны выбух. Як паведамляе fakt.pl, выбухнула крама з піратэхнікай.
Пасля выбуху пачаўся пажар, у выніку якога згарэлі каля 50 гандлёвых павільёнаў. Пажарныя спрабуюць патушыць узгаранне. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
Таксама вядома пра восем пацярпелых, сярод іх трое грамадзян Германіі.
Мяжа паміж дзвюма краінамі закрытая.
0
0
0
0
0
0