Паведамляецца, што 90-гадовы Уофард быў у шлюбе на працягу амаль 50 гадоў, аднак 20 гадоў таму яго жонка і маці трох яго дзяцей памерла ад лейкеміі.

У сваім артыкуле для New York Times удавец адзначыў, што тады, у 70 гадоў, ён і падумаць не мог, што знойдзе новае каханне і ажэніцца зноў. Аднак пяць гадоў праз ён нечакана для сябе закахаўся ў 25-гадовага маладога чалавека.

Па словах Уофарда, ён не лічыць сябе геем або натуралам, а проста быў шчаслівы пасля смерці жонкі здабыць каханне другі раз.

«Я не класіфікаваў сябе па прыкмеце полу чалавека, якога я люблю. У мяне было паўстагоддзя шлюбу з выдатнай жанчынай, а цяпер мне пашанцавала ў другі раз здабыць шчасце», - заявіў экс-сенатар.

Уофард піша, што шчаслівы дажыць да часоў, у якіх дазволеныя аднаполыя шлюбы. Як нагадвае былы сенатар, у мінулым годзе Вярхоўны суд ЗША афіцыйна легалізаваў іх па ўсёй краіне.

Гістарычнае рашэнне было прынята пяццю суддзямі Вярхоўнага суда з перавагай усяго ў адзін голас. Каментуючы яго, старшыня суда Энтані Кенедзі заявіў, што права на заключэнне шлюбу з чалавекам свайго полу гарантавана амерыканскай канстытуцыяй. У той жа час шматлікія кансерватыўна настроеныя грамадзяне краіны ўспрынялі вердыкт суда ў штыкі.

Харыс Уофард нарадзіўся ў 1926 годзе. У пачатку 1960-х гадоў ён займаў пасаду дарадцы па правах чалавека пры прэзідэнце ЗША Джона Кенедзі.

У 1986 годзе ён на некаторы час узначаліў аддзяленне Дэмакратычнай партыі ў штаце Пенсільванія, а з 1991 па 1995 год прадстаўляў гэты штат у Сенаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?