Канал BBC Two паказаў да 400-годдзя з дня смерці Уільяма Шэкспіра гумарыстычную пастаноўку пра тое, як правільна вымавіць ключавую фразу з «Гамлета»: «Быць альбо не быць? Вось у чым пытанне».

На сцэну па чарзе выходзілі знакамітыя акцёры - у іх ліку Бенедыкт Камбербэтч, Ен Маккелен, Джудзі Дэнч і Дэвід Тэнант — і кожны з іх настойваў, што толькі ён ведае, як правільна ставіць націск у гэтай фразе.

Паставіў кропку ў спрэчцы прынц Чарлз, які таксама выйшаў на сцэну: ён прачытаў фразу выразней за ўсіх (з націскам на апошняе слова), пасля чаго акцёры мірна разышліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0