dumskaya.net

dumskaya.net

Сёння раніцай чыноўнікі адэскай мэрыі не змаглі трапіць на свае працоўныя месцы: пратэстоўцы на Думскай плошчы заблакавалі шынамі ўсе тры ўваходы ў будынак, паведамляе гарадскі сайт dumskaya.net.

Як адзначаюць актывісты, такія дзеянні — помста за начны разгром намётавага гарадка.

Галоўны ўваход у будынак забарыкадавалі смеццевымі бакамі, шынамі і плотам.

dumskaya.net

dumskaya.net

Па словах удзельнікаў акцыі пратэсту, сёння ноччу група мужчын пад'ехала на аўтобусе да месца бестэрміновага пікету і пачала збіваць дэманстрантаў. Некалькіх нападнікаў удалося затрымаць.

dumskaya.net

dumskaya.net

Дэманстранты сцвярджаюць, што разблакуюць будынак гарадской адміністрацыі толькі пасля адстаўкі мэра.

Акцыі пратэсту ля будынка адміністрацыі Адэсы (Украіна) з патрабаваннем звальнення мэра горада Генадзя Труханава пачалася 10 красавіка. Нагодай для бестэрміновага пікету сталі дадзеныя расследавання тэлеканала 24 на аснове «Панамскага архіва».

З расследавання вынікае, што ў Труханава і яго атачэння ёсць больш за 20 афшорных фірмаў на Брытанскіх Віргінскіх астравах, прычым у якасці грамадзянства пры іх рэгістрацыі адэскі мэр падаў расійскае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0