У рэспубліканцаў перамогу ва ўсіх пяці штатах атрымаў мільярдэр Дональд Трамп.

Па папярэдніх дадзеных, ён атрымаў больш за 50% галасоў у кожным з пяці штатаў.

Па гэтых выніках павінны быць размеркаваны галасы 172 дэлегатаў з'езда рэспубліканцаў у Кліўлендзе 18-21 ліпеня, дзе будзе вырашацца пытанне, хто стане афіцыйным кандыдатам ад партыі на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе.

Раней на гэтым тыдні два іншыя прэтэндэнты на рэспубліканскую намінацыю ў прэзідэнты ЗША Тэд Круз і Джон Кейсік заявілі, што дамовіліся супрацоўнічаць супраць лідзіруючага ў гэтай гонцы Дональда Трампа.

Хілары Клінтан, якая балатуецца ад Дэмакратычнай партыі, змагла заваяваць перамогу чатырох штатах — Дэлавэры, Мэрылэндзе, Пенсільваніі, Канектыкуце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?