У выніку атакі самалёта ВКС Расіі на палявы шпіталь у падкантрольным апазіцыі раёне Сукеры горада Алепа забіта як мінімум 30 чалавек, у тым ліку медперсанал. Раненні атрымалі як мінімум 62 чалавекі, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Анадолу. Паводле Франс прэс, лічба забітых складае як мінімум 20 чалавек.

Прадстаўнік сіл грамадзянскай абароны Алепа Гадж Ібрагім паведаміў, што пад удар трапіў шпіталь «Кудс».

«У ліку ахвяр расійскай бамбардзіроўкі ёсць таксама дзеці і жанчыны. Мы асцерагаемся, што колькасць ахвяр можа ўзрасці. Пад заваламі застаюцца людзі, і мы стараемся дапамагчы ім», — растлумачыў ён.

Напярэдадні, у выніку іншай атакі ВКС Расіі ў раёне Этарыб загінулі 11 чалавек.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Сірыі SANA абвінаваціла ў ракетных абстрэлах «Фронт Аль-Нусра» і іх саюзнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0