Супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта смяротна атруціўся чадным газам.

Паводле інфармацыі мінскага абласнога ўпраўлення МНС, 5 мая ў 08.20 паступіла паведамленне аб тым, што грамадзянін 1961 года нараджэння, вядучы інжынер кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта БДУ, знойдзены загінулым у жылым доме ў гарадскім пасёлку Красная Слабада Салігорскага раёна.

Як мяркуецца, прычына гібелі — атручэнне чадным газам у выніку заўчаснага закрыцця засаўкі коміна печы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?