Галоўная ўрачыстасць з нагоды 9 мая сёлета абмежавалася плошчай Перамогі. Шэсця праспектам, якое ў мінулыя гады ўзначальваў кіраўнік дзяржавы, не было. Лукашэнка прыбыў на плошчу, дзе былі сабраныя ветэраны, прадстаўнікі арганізацый, заводаў і адміністрацыі, у чорным лімузіне.
Глуханямыя прадаюць сцягі «9 мая».
Мінгарвыканкам заклікаў мінчан прыйсці на шэсце ў Дзень Перамогі з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі на франтах Другой сусветнай.
На месцы працавала хуткая дапамога. Некаторыя ўдзельнікі свята хаваліся пад дрэвамі ад сонца.
Мінчукі і госці сталіцы здымаюць на тэлефоны лімузін кіраўніка дзяржавы.
Бабуля спрабуе прабіцца наперад, паглядзець на прэзідэнта.
Курсанты робяць сэлфі.
Ветэран, не дачакаўшыся асабістага вітання кіраўніка дзяржавы, сыйшоў з параду.