Кітайскае кіраўніцтва праігнаравала 50-ю гадавіну пачатку ў краіне «культурнай рэвалюцыі» — палітычнай кампаніі, якая прывяла да хаосу і вялікіх чалавечых ахвяр.

16 мая 1966 года Палітбюро ЦК КПК выдала дырэктыву, у якой рэзка крытыкаваліся палітычныя праціўнікі Мао Цзэдуна ў партыі, прэсе, навуцы і культуры.

Галоўнымі прычынамі кампаніі, на думку гісторыкаў, з'яўлялася імкненне старшыні Мао расправіцца з палітычнымі супернікамі.

Мао заклікаў моладзь краіны адстаяць «дух кітайскай рэвалюцыі», пазбавіцца ад «старой культуры». Гэта прывяло да разгулу моладзевых атрадаў хунвейбінаў, а таксама гвалту і хаосу ў краіне.

У выніку больш за мільён чалавек былі забітыя, мільёны іншых рэпрэсаваныя.

У 1981 годзе КПК афіцыйна абвясціла «культурную рэвалюцыю» катастрафічнай памылкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?