tass.ru

tass.ru

Вайсковы самалёт, які разбіўся раніцай 9 чэрвеня ў Пушкінскім раёне Падмаскоўя, уваходзіў у склад пілатажнай групы «Рускія віцязі» ВКС Расіі, пілот загінуў.

Пра гэта паведаміла ТАСС крыніца ў сілавых структурах. Суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што знішчальнік пілатаваў маёр Сяргей Яроменка.

Інфармацыю пра падзенне знішчальніка Су-27 пілатажнай групы «Рускія віцязі» пацвердзіла і крыніца «Інтэрфакса» ў сілавых структурах.

Паводле яго слоў, у чацвер раніцай пілатажная група выконвала дэманстрацыйныя палёты на цырымоніі адкрыцця помніка авіятарам Расіі ў пасёлку Ашукіна. Пры вяртанні на базу ў раёне вёскі Муранава адзін знішчальнік разбіўся, лёс лётчыка пакуль не вядомы, сказаў суразмоўца агенцтва. Ён дадаў, што сувязь з самалётам была згублена ў раёне 10:40-10:50 за 50 км ад аэрадрома Кубінка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?