Экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан атрымала перамогу на завяршальным этапе праймерыз Дэмакратычнай партыі ў сталіцы краіны Вашынгтоне.

Гэтыя праймерыз маюць толькі фармальнае значэнне — Клінтан яшчэ на мінулым тыдні набрала неабходную колькасць дэлегатаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі на нацыянальным з'ездзе.

Кандыдатуру Хілары Клінтан падтрымаў цяперашні прэзідэнт Барак Абама.

Лагер Клінтан спадзяваўся, што пасля праймерыз у Вашынгтоне яе супернік, сенатар Берні Сандэрс, прызнае паразу, аднак паводле людзей з яго атачэння, ён адмаўляецца спыніць барацьбу да з'езду дэмакратаў, які пройдзе 25-28 ліпеня ў Філадэльфіі.

Адзіным магчымым кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі застаўся мільярдэр Дональд Трамп

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?