Камісія спартсменаў пры Алімпійскім камітэце Расіі звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томаса Баха ад імя спартоўцаў, не замяшаных ва ўжыванні допінгу.

Аўтары ліста просяць кіраўніка МАК дазволіць спартсменам,якія не ўжывалі допінг, удзельнічаць у Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жайнейра.

«Права любога атлета, які ніколі не парушаў ніякіх існуючых правілаў, выступаць на Алімпійскіх гульнях, — непарушна. І мы ад усяго сэрца просім Вашай падтрымкі ў захаванні гэтага права», — гаворыцца ў звароце.

Члены расійскай алімпійскай зборнай па лёгкай атлетыцы, падкрэсліваецца ў лісце, не маюць дачынення да допінгавага скандалу.

«Расійскія лёгкаатлеты, якія прэтэндуюць на ўдзел у Гульнях у Рыа праходзяць як мінімум тры дадатковыя незалежныя антыдопінгавыя тэсты, каманда знаходзіцца пад пастаянным кантролем з боку міжнародных антыдопінгавых інстанцый, да алімпійскага адбору не дапушчаны ўсе, хто калі-небудзь меў допінгавую гісторыю», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?