Як паведамляе АЧК-Беларусь, 14 чэрвеня стала вядома, што пачаліся рэпрэсіі ў дачыненні да анархістаў пасля іх акцыі супраць прапаганды беларускага тэлебачання.

Увечары 13 чэрвеня былі затрыманыя анархіст і анархістка (імёны пакуль не паведамляюцца), якія цяпер знаходзяцца ў Першамайскім РУУС па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыі. Таксама былі праведзены ператрусы па меншай меры ў двух чалавек.

Справа заведзена па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў», расследуецца Першамайскім РУУС г. Мінска.

Нагадаем, 9 чэрвеня анархісты закідалі лямпачкамі «прамога дзеяння» будынак «Белтэлерадыёкампаніі». Гэтай акцыяй яны выступаюць «супраць прапаганды з боку дзяржавы, якая кожны дзень транслюецца з экранаў тэлевізараў, выліваецца на грамадства праз радыёпрыёмнікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?