Выпадак адбыўся ў вёсцы Засценкі Маладзечанскага раёна.

Ноччу 14 чэрвеня невядомы злачынца ўвайшоў у дом сямейнай пары, дзе з тумбачкі ў пярэднім пакоі забраў залатыя вырабы, а з кашалькоў — грошы, банкаўскія карткі і дакументы.

Сума шкоды склала 13 млн 330 тыс. рублёў і 100 даляраў ЗША. Пацярпелая 40-гадовая жанчына звярнулася з заявай у міліцыю ў 6.00 раніцы.

Старшы следчы Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юрый Багушэвіч расказаў Край.бай:

— Крадзеж быў учынены з 23.30 13 чэрвеня, калі муж і жонка ляглі спаць, да 4.30 14 чэрвеня, калі яны прачнуліся. Муж з жонкай убачылі, што ў пярэднім пакоі раскіданыя рэчы. З тумбачкі прапала золата. Сталі правяраць кашалькі, яны былі пустымі. Хачу звярнуць увагу на тое, што пацярпелыя на ноч не замкнулі ўваходныя дзверы. Дзверы трэба замыкаць на замок, нават калі вы жывяце ў сваім доме ў вёсцы.

Па словах Юрыя Багушэвіча, магчыма, злачынец ужо паспеў скарыстацца банкаўскімі карткамі. Следчыя робяць запыты ў банкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?